Главная

Афиша предстоящих событий

Декабрь 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
25 26 27 28 29 30 1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31 1 2 3 4 5

“Добро пожаловать на сайт Кобринского Дворца культуры”

На нашем сайте вы можете ознакомиться с нашими любительскими коллективами, творческими буднями, узнать о предстоящих событиях

Оценить качество услуг http://качество-услуг.бел/organization/10190/org-page

Избранные статьи

На этот осений призыв было отобрано 175 юношей из Кобрина

 

Дзень прызыўніка – падзея сумная і ўрачыстая адначасова. Сумная для матуль, якія хвалюцца перад доўгім расставаннем са сваімі сынамі, і ўрачыстая для саміх юнакоў – перад імі адкрываецца новы, незнаёмы этап жыцця, які патрэбна прайсці годна, каб стаць сапраўднымі мужчынамі

Як заўжды, святкаванне і ўручэнне павестак праходзіла ў Палацы культуры.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве на ваенную службу зачытаў ваенны камісар Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Ігар Круглоў. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь, і свята пачалося.

На годную ваенную службу заўсёды натхняюць словы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – у гэты раз да моладзі звярнуўся Сцяпан Цімашук, які адзначыў, што нашы хлопцы служаць у межах краіны, а значыць, амаль дома. Сцяпан Мікалаевіч пажадаў юнакам дасягнуць добрых вышынь у ваеннай кар’еры.

Маці прызыўніка Святлана Юр’ева пажадала хлопцам спраўляцца з усімі фізічнымі і псіхалагічнымі нагрузкамі, а галоўнае выкарыстоўваць баявую зброю толькі ў вучэбных мэтах.

Да юнакоў звярнуўся і настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай царквы айцец Аляксандр Канцэвіч. Ён адзначыў, што служба ў арміі – гэта богаўгодная справа.

Прамовы і пажаданні гасцей перамяжоўваліся выступленнем выхаванцаў творчых калектываў Палаца культуры. Пасля ў фае ўстановы былі ўручаны павесткі, дзе начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Аляксей Пятроў расказаў, як праходзіў асенні прызыў.

Варта адзначыць, што маладыя людзі маюць больш высокую ступень здароў’я і 60% з іх прыгодныя для службы ў спецназе. Усяго на гэты прызыў былі адабраны 175 маладых людзей, невялікая частка з якіх будзе служыць у рэзерве. Групы камплектаваліся для адпраўкі ў пагранічныя, паветрана-дэсантныя войскі, сілы спецыяльнага прызначэння і іншыя роды войск. Што тычыцца выпадкаў ухілення ад ваеннай службы, то ёсць два такія хлопцы, па якіх рыхтуюцца дакументы ў Кобрынскі суд, па рашэнні якога можа быць ўзбуджана крымінальная справа.

 

Наши контакты

Юридический адрес:

225306 Брестская обл., г. Кобрин, ул. Ленина, д.4

Тел. Факс  (8 016 42)  3 63 18

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

3 69 94 – директор Кирилюк Валентина Николаевна

3 48 64 - зам директора  Заяц Галина Васильевна

3 69 95 – вахта, касса.

 

­Свяжитесь с нами