Главная

Афиша предстоящих событий

Апрель 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 1 2 3 4 5

“Добро пожаловать на сайт Кобринского Дворца культуры”

На нашем сайте вы можете ознакомиться с нашими любительскими коллективами, творческими буднями, узнать о предстоящих событиях

Оценить качество услуг http://качество-услуг.бел/organization/10190/org-page

Избранные статьи

Праздничный концерт в Рождество Христово

 

 


Атмасфера Каляд заўжды чароўная, лёгкая і казачная. Менавіта такі настрой панаваў і ў час святочнага канцэрта, падрыхтаванага калектывамі Палаца культуры, які прайшоў у дзень Нараджэння Хрыстова.
Гасцей свята сустракалі тэматычныя выставы і ўпрыгожаная ялінка, якія яшчэ больш надавалі святочнага настрою.
Напачатку імпрэзы да гасцей мерапрыемства звярнуўся старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля. Ён павіншаваў усіх са светлым святам Нараджэння Хрыстова, выказаў спадзяванне на тое, што, нягледзячы на цяжкасці, разам будуць пераадолены ўсе нягоды. Пасля старшыня райвыканкама ўручыў дыпломы пераможцам конкурсу на лепшае навагодняе афармленне аб’ектаў сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, індывідуальных прадпрымальнікаў, жыхароў шматкватэрных дамоў і індывідуальных жылых дамоў Кобрынскага раёна, пра які мы ўжо расказвалі на старонках ”раёнкі”.
І вось загучалі прыгожыя святочныя песні. Дзеткі-анёлы з палаючымі свечкамі славілі Нараджэнне Хрыстова, ліліся чароўныя гукі скрыпкі. Авацыі залы зрывалі акрабатычныя нумары, якія выконвалі такія гнуткія і пяшчотныя дзяўчынкі. Яскравымі і прыгожымі былі і беларускія народныя танцы.
Бог ёсць любоў, таму без песень пра гэтае пачуццё свята не магло абысціся. Не забыліся і пра Новы год – яму была прысвечана невялікая тэатралізаваная замалёўка.
У завяршэнні канцэрта, калі ўсе выйшлі на сцэну, за выдатна падрыхтаванае свята Аляксандр Зазуля падзякаваў усім удзельнікам імпрэзы.
А на вуліцы быў лёгкі марозік, з неба сыпаўся дробны, нібы манка, сняжок, стаяла цішыня. І, мабыць, у такія хвіліны і нараджаюцца сапраўдныя цуды.

 

 

Наши контакты

Юридический адрес:

225306 Брестская обл., г. Кобрин, ул. Ленина, д.4

Тел. Факс  (8 016 42)  3 63 18

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

3 69 94 – директор Кирилюк Валентина Николаевна

3 48 64 - зам директора  Заяц Галина Васильевна

3 69 95 – вахта, касса.

 

­Свяжитесь с нами