Главная

Афиша предстоящих событий

Декабрь 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
25 26 27 28 29 30 1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31 1 2 3 4 5

“Добро пожаловать на сайт Кобринского Дворца культуры”

На нашем сайте вы можете ознакомиться с нашими любительскими коллективами, творческими буднями, узнать о предстоящих событиях

Оценить качество услуг http://качество-услуг.бел/organization/10190/org-page

Избранные статьи

В Кобрине уже второй год проводится творческий конкурс «Новые имена Беларуси-2016″

 


Цудоўна, калі на прадпрыемствах і ў арганізацыях, акрамя штодзённых працоўных абавязкаў, хапае часу на творчасць, якая здольна радаваць не толькі калег па рабоце, але і іншых людзей. А яшчэ больш прыемна, што такую ініцыятыву падтрымліваюць і прафсаюзы, якія другі год запар праводзяць творчы конкурс-агляд “Новыя імёны Беларусі”, раённы этап якога прайшоў на стары Новы год у Палацы культуры.
Па словах старшыні гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіла Трубчыка, сёлета конкурс не меў ніякіх абамежаванняў ва ўзросце або жанры, а вынікі падводзіліся ў двух намінацыях – “Сцэнічная творчасць” і “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і выяўленчае мастацтва”. Па правілах конкурсу ў кожнай намінацыі патрэбна было вызначыць па тры пераможцы на абласны этап. І хто ведае, можа, менавіта прадстаўнікі Кобрыншчыны праявяць сябе ў фінале, які пройдзе 1 мая ў Мінску.
З работамі-прэтэндэнтамі на перамогу ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтсва і выяўленчае мастацтва”, якія размяшчаліся ў фае Палаца культуры, наведвальнікі канцэртнай праграмы змаглі пазнаёміцца яшчэ да пачатку канцэрта. Тут былі вышыўка, фотаздымкі, работы з паперы, вязаныя кручком дываны і пледы, карціны і шмат чаго іншага.
У пачатку мерапрыемства да гледачоў звярнуўся Міхаіл Трубчык. Ён паведаміў, што асноўная мэта правядзення конкурсу – прыцягненне чалавека працы да культурнага адпачынку, выхаванне пачуцця патрыятызму і выяўленне талентаў сярод працоўных калектываў. Таксама да ўдзельнікаў звярнуўся госць свята – старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Басалай, які падзякаваў усім удзельнікам і павіншаваў са старым Новым годам і Калядамі, пажадаў кабрынчанам крэатыву і перамог.
У жанрах коекурсу-агляду не было абмежаванняў: харэаграфія, вакал, інструментальная музыка. Дарэчы, журы, якое ўзначальвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Надзея Жук, было не так проста вызначыцца з пераможцамі.
Але вынікі падведзены, дыпломы ўручаны – можна рыхтавацца да абласнога этапа. У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і выяўленчае мастацтва” пераможцамі сталі Аляксандр Верамяюк (вышыўка карцін бісерам), Вячаслаў Лойчыц (фота), Іна Зінько (выяўленчае мастацтва). У намінацыі “Сцэнічная творчасць” Кобрыншчыну будуць прадстаўляць калектыў Кобрынскага ўпраўлення магістральных газапровадаў, унітарнае прадпрыемства “Кобрынгаз”, калектыў Хабовіцкай сярэдняй школы.

Наши контакты

Юридический адрес:

225306 Брестская обл., г. Кобрин, ул. Ленина, д.4

Тел. Факс  (8 016 42)  3 63 18

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

3 69 94 – директор Кирилюк Валентина Николаевна

3 48 64 - зам директора  Заяц Галина Васильевна

3 69 95 – вахта, касса.

 

­Свяжитесь с нами