Главная

Афиша предстоящих событий

Декабрь 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
25 26 27 28 29 30 1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31 1 2 3 4 5

“Добро пожаловать на сайт Кобринского Дворца культуры”

На нашем сайте вы можете ознакомиться с нашими любительскими коллективами, творческими буднями, узнать о предстоящих событиях

Оценить качество услуг http://качество-услуг.бел/organization/10190/org-page

Избранные статьи

Дзякуй вам, нашы матулі!


 
Нават у самыя цяжкія моманты, калі ўвесь свет здаецца нам змрочным і недобразычлівым, дастаткова некалькі цёплых слоў, каб вярнуць нам энергію і жаданне жыць. Зразумела, калі гэтыя словы скажа нам матуля – самы блізкі і самы родны чалавек, які падтрымае ў любой сітуацыі. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, прайшло ў Палацы культуры.

— Пра маму можна гаварыць бясконца, але калі гучыць адно гэтае слова, то кожны з нас адразу адчувае вялікую павагу і любоў, — адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Менавіта яны, нашы мамы, абараняюць нас ад усіх няшчасцяў і нягод, дзякуючы іх малітвам мы перамагаем любыя цяжкасці.
Ва ўрачыстай атмасферы старшыня райвыканкама ўручыў ордэны Маці – нагадаем, гэтая дзяржаўная ўзнагарода ўручаецца жанчынам, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей. Сёлета ордэнам Маці былі ўзнагароджаны жывёлавод СВК “Узыходзячая зара” Наталля Дзмітрук, работнік ААТ “Батчы” Таццяна Кухар, хатняя гаспадыня з Быстрыцы Ірына Любрыцкая, Надзея Любчук з ДСУП “Сельгас-Павіцце” і работнік дзіцячай школы мастацтваў г. Кобрына Таццяна Шпендзік. Шчырыя віншаванні, памятныя падарункі і, канешне, заслужаныя апладысменты – менавіта такім запоўніўся гэты ўрачысты момант для галоўных гераінь і гасцей мерапрыемства.
А зусім хутка залу літаральна захапіў святочны канцэрт, які ўвасобіў у сабе ўсю цеплыню, якая для кожнага з нас звязана з гэтым чароўным словам — мама. Цыркавыя нумары, танцы, песні ў выкананні як самых маленькіх, так і дарослых кобрынскіх талентаў не пакінулі раўнадушным нікога, ператварыўшы гэты зусім не ласкавы асенні вечар у добрае і светлае свята. Застаецца толькі пажадаць усім нам успамінаць пра нашых матуль не толькі са святочнай нагоды, ніколі не забываць пра іх пяшчоту і любоў, дзякуючы якім мы сталі тымі, кім ёсць.

 

 

 

 

Наши контакты

Юридический адрес:

225306 Брестская обл., г. Кобрин, ул. Ленина, д.4

Тел. Факс  (8 016 42)  3 63 18

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

3 69 94 – директор Кирилюк Валентина Николаевна

3 48 64 - зам директора  Заяц Галина Васильевна

3 69 95 – вахта, касса.

 

­Свяжитесь с нами