Главная

Афиша предстоящих событий

Апрель 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 1 2 3 4 5

“Добро пожаловать на сайт Кобринского Дворца культуры”

На нашем сайте вы можете ознакомиться с нашими любительскими коллективами, творческими буднями, узнать о предстоящих событиях

Оценить качество услуг http://качество-услуг.бел/organization/10190/org-page

Избранные статьи

Новы год – новым шчасцем будзе!

…Магія казкі і свята адчувалася літаральна ўсюды. Снежная фея пераўтварыла маленькіх дзетак у святочны цягнічок, а Дзед Мароз запрасіў іх у доўгае святочнае вандраванне каля ёлкі. А яна… зіхацела брыльянцістым снежным бляскам, золатам і серабром, ды і, напэўна, усімі колерамі вясёлкі, прыцягвала, нібыта магнітам, нават здзіўленыя позіркі дарослых. І вось хлопчыкі і дзяўчынкі ў карнавальных касцюмах паводле ўсім нам добра вядомай з дзяцінства традыцыі з трэцяга раза ўсё ж такі запалілі агеньчыкі на лясной прыгажуні. І сапраўднае вялікае свята распачалося!

Менавіта ў такой непаўторнай шчаслівай і чароўнай атмасферы 27 снежня ў Кобрынскім Палацы культуры ў межах агульнарэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” праходзіла навагодняе дабрачыннае мерапрыемства для дзяцей з удзелам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатолія Ліса. Удзельнікамі святочнай імпрэзы сталі больш за 400 выхаванцаў з мясцовых устаноў адукацыі, дамоў сямейнага тыпу, сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кобрынскага раёна, Кобрынскага і Дзівінскага дзіцячых дамоў, дзіцячай вёскі. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў насычаным яскравым прадстаўленні “Новы год прыносіць цуды”, якое было старанна падрыхтавана ўдзельнікамі дзіцячых творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі нашага раёна.
Як адзначыў Анатолій Ліс у сваёй святочнай прамове, якой адкрываў урачыстае мерапрыемства, бягучы год у цэлым быў паспяховы як для вобласці, так і для ўсёй краіны. Мір, спакой і парадак, што пануюць у нашай краіне, даюць магчымасць для самарэалізацыі грамадзян, у тым ліку нашай моладзі, створаны камфартабельныя ўмовы для атрымання адукацыі, заняткаў фізічнай культурай і спортам, духоўнага развіцця. Не прыйдзецца сумаваць хлопчыкам і дзяўчынкам Брэстчыны і ў перадсвяточныя дні. У вобласці пройдзе больш за 1800 розных мерапрыемстваў, у якіх возьмуць удзел больш за 200 тысяч дзяцей.
Анатолій Васільевіч падкрэсліў, што асаблівая ўвага будзе надавацца менавіта тым дзецям, якія па тых ці іншых прычынах апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах. На жаль, у нашай вобласці налічваецца больш за 2500 сірот, якія засталіся без апекі бацькоў. Але кожны год органы ўлады сумесна з зацікаўленымі структурамі і ведамствамі імкнуцца вырашаць гэтую праблему. Так, напрыклад, на Брэстчыне функцыянуе 45 дамоў сямейнага тыпу, у якіх знаходзіцца 305 дзяцей. Сёлета было ўведзена чатыры такія ўстановы. У наступным годзе з’явіцца яшчэ столькі ж дамоў сямейнага тыпу. А гэта значыць, што жыццё ў некаторых нашых маленькіх суайчыннікаў напоўніцца большай колькасцю шчаслівых імгненняў.
Ва ўрачыстай абстаноўцы губернатар Брэсцкай вобласці ўручыў падарункавыя сертыфікаты прадстаўнікам дамоў сямейнага тыпу, інтэрнатных устаноў, павіншаваў дзетак з надыходзячымі святамі, пажадаў ім міру, здароўя і дабрабыту. Далучыліся да гэтых віншаванняў і астатнія шаноўныя госці, у ліку якіх намеснік старшыні аблвыканкама Алег Вялічка, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Юрый Прасмыцкі, старшыні Кобрынскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Зазуля, Іван Даўжук і многія іншыя.
Але чарга сюрпрызаў на гэтым не закончылася. Акрамя салодкіх прэзентаў маленькія ўдзельнікі свята атрымалі культурны падарунак — тэатралізаваную навагоднюю пастаноўку “Лясная казка”, якую падрыхтавалі ўдзельнікі тэатральнай студыі “Рытм” Кобрынскага Палаца культуры.

 

Наши контакты

Юридический адрес:

225306 Брестская обл., г. Кобрин, ул. Ленина, д.4

Тел. Факс  (8 016 42)  3 63 18

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

3 69 94 – директор Кирилюк Валентина Николаевна

3 48 64 - зам директора  Заяц Галина Васильевна

3 69 95 – вахта, касса.

 

­Свяжитесь с нами