Главная

Афиша предстоящих событий

Март 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
26 27 28 29 1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Год мира и созидания

          

“Добро пожаловать на сайт Кобринского Дворца культуры”

На нашем сайте вы можете ознакомиться с нашими любительскими коллективами, творческими буднями, узнать о предстоящих событиях

Оценить качество услуг http://качество-услуг.бел/organization/10190/org-page

Избранные статьи

Анатоль Ліс: “У вырашэнні надзённых пытанняў – індывідуальны падыход”

 

29 сакавіка ў Кобрынскім Палацы культуры адбыўся семінар-нарада па тэме “Аб сумесных мерах, якія праводзяцца органамі  мясцовай улады і зацікаўленымі службамі, па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і павышэнні якасці жыцця ў 2018 годзе,” аб’яўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам малой радзімы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Васіль Герасімаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні гаррайвыканкамаў  і мясцовых Саветаў дэпутатаў Брэстчыны.

 

Як адзначыў у прамове Анатолій Ліс, сёлетняя кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання стала  адказным экзаменам для ўсёй вертыкалі ўлады вобласці, які быў вытрыманы годна. Выбары 2018 года арганізаваны на належным узроўні ў межах прававога поля. Яўка выбаршчыкаў была вышэй, чым у мінулую кампанію. Гэта прама сведчыць аб тым, што насельніцва жыва цікавіцца палітычнымі працэсамі, якія адбываюцца ў краіне. Праяўляючы сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, выбаршчыкі дэманструюць жаданне мець сваіх давераных асоб, якія б у тандэме з органамі выканаўчай улады і іншымі зацікаўленымі структурамі і ведамствамі вырашалі набалелыя, злабадзённыя пытанні, рабілі нашу дзяржаву моцнай і квітнеючай. Дыяпазон абавязкаў органаў мясцовага самакіравання вельмі шырокі: развіццё бытавога абслугоўвання, медыцыны, культурнага адпачынку, забеспячэнне правапарадку, навядзенне парадку на зямлі, у тым ліку і ініцыятыўнымі групамі грамадзян.

Аб выніках правядзення выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў Брэсцкай вобласці далажыў прысутным намеснік старшыні  аблвыканкама Алег Вялічка. Былі сфарміраваны ўсе 220 мясцовых Саветаў. Выбраны 2962 дэпутаты, галоўная задача якіх – быць надзейным праваднікоў інтарэсаў сваіх выбаршчыкаў. Дэпутацкі корпус абнавіўся амаль што напалову. Як адзначыў Юрый Наркевіч, людзі павінны ведаць свайго дэпутата, як кажуць, у твар. Народны выбраннік абавязаны выслухаць кожнага, хто звярнуўся да яго, вывучаць надзённыя праблемы людзей, дапамагаць.

А завяршылася мерапрыемства на мажорнай ноце. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі падведзены вынікі конкурсу сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ў 2017 годзе. Прыемна, што сярод трыумфатараў значыліся і кабрынчане. Другога месца ў падгрупе “Сельскія Саветы дэпутатаў” удастоены Батчынскі сельскі Савет дэпутатаў пад старшынствам Святланы Гангала. А першае месца ў пагрупе “Калегіяльныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання” заняў дамавы камітэт жылога дома №11 па вуліцы Маршала Жукава ў г. Кобрыне на чале з Іванам Ніканчуком.

Наши контакты

Юридический адрес:

225306 Брестская обл., г. Кобрин, ул. Ленина, д.4

Тел. Факс  (8 016 42)  3 63 18

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

3 69 94 – директор Кирилюк Валентина Николаевна

3 48 64 - зам директора  Заяц Галина Васильевна

3 69 95 – вахта, касса.

 

­Свяжитесь с нами