Главная

Афиша предстоящих событий

Апрель 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 1 2 3 4 5

“Добро пожаловать на сайт Кобринского Дворца культуры”

На нашем сайте вы можете ознакомиться с нашими любительскими коллективами, творческими буднями, узнать о предстоящих событиях

Оценить качество услуг http://качество-услуг.бел/organization/10190/org-page

Избранные статьи

Урачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню работнікаў культуры, прайшло на Кобрыншчыне

 

Гавораць, што культура – гэта мера чалавечнасці ў чалавеку. Кобрынская зямля заўсёды славілася сваими культурнымі дзеячамі і калектывамі, якія даўно заваявалі любоў і прызнанне далёка за яе межамі. Узнагароды лепшым, пашана ветэранам, наказ маладым і шчырая святочная атмасфера – менавіта гэтак прайшло ў кінатэатры “Вясёлка” ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню работнікаў культуры.

— Вельмі добра, што на нашай Кобрыншчыне ёсць такія таленавітыя людзі – майстры сцэны, тыя, хто захапляецца кнігай, хто стварае выдатныя месцы для адпачынку, хто вучыць дзяцей у школах мастацтва, хто працуе ў музеях,  — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. —  Яны ствараюць асяроддзе, дзякуючы якому мы робімся больш духоўна дасканалымі і задумваемся аб тым, што зрабіць, каб захаваць гэты свет менавіта такім.

Пад апладысменты прысутных Валянцін Васільевіч уручыў Грамату Кобрынскага райвыканкама дырэктару Кіселявецкай дзіцячай школы мастацтваў Людміле Арабей і Ганаровую грамату Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў дырэктару Дзівінскай дзіцячай школы мастацтваў Святлане Куцэвіч. А святочная атмасфера набірала абароты – на сцэну выходзілі новыя і новыя працаўнікі культурнай нівы Кобрыншчыны, энтузіясты, сапраўдныя творцы і проста нераўнадушныя да сваёй справы людзі.  

— Роўна 20 гадоў таму быў падпісаны ўказ аб заснаванні Дня работнікаў культуры, і гэта – даніна глыбокай павагі тым цудоўным людзям, якія захоўваюць і памнажаюць духоўнае багацце нашай дзяржавы, — падкрэсліла начальнік аддзела культуры райвыканкама Надзея Жук. – За прафесіяналізмам і лёгкасцю, з якімі нашы таленты выступаюць на гарадскіх, рэспубліканскіх і замежных сцэнах – велізарная штодзённая праца, за якую ўсім гэтым людзям хочацца сказаць шчыры “дзякуй!”.

У гэты дзень цёплыя словы віншаванняў і заслужаныя ўзнагароды знайшлі кіраўнікоў клубаў, педагогаў дзіцячых школ мастацтваў, супрацоўнікаў бібліятэк, выканаўцаў, дзеячаў кінавідэасеткі, маладых спецыялістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях па жыцці і ветэранаў, якія аддалі развіццю культуры Кобрыншчыны ўсё жыццё. І гэтае развіццё знаходзіць свой працяг у новых цікавых праектах і яркіх ідэях, якія кожны год напаўняюць наша культурнае жыццё новымі яркімі ўражаннямі.

Наши контакты

Юридический адрес:

225306 Брестская обл., г. Кобрин, ул. Ленина, д.4

Тел. Факс  (8 016 42)  3 63 18

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

3 69 94 – директор Кирилюк Валентина Николаевна

3 48 64 - зам директора  Заяц Галина Васильевна

3 69 95 – вахта, касса.

 

­Свяжитесь с нами