Главная

Афиша предстоящих событий

Декабрь 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
25 26 27 28 29 30 1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31 1 2 3 4 5

“Добро пожаловать на сайт Кобринского Дворца культуры”

На нашем сайте вы можете ознакомиться с нашими любительскими коллективами, творческими буднями, узнать о предстоящих событиях

Оценить качество услуг http://качество-услуг.бел/organization/10190/org-page

Избранные статьи

Конкурс “Шматдзетная сям’я года” адбыўся 13 сакавіка ў Кобрынскім Палацы культуры

 

З чаго складаецца сям’я? З дзіцячага гоману, цёплай усмешкі матулі, строгай бацькавай навукі? З агульных прагулак пад адным парасонам  у дажджлівы дзень? З прыгатаванай разам святочнай вячэры? З вырашэння надзённых праблем за круглым сталом?  Складальнікі  шчасця? Яны ў кожнага свае, сцвярджаюць  удзельнікі конкурсу “Шматдзетная сям’я года”, што адбыўся 13 сакавіка ў Кобрынскім Палацы культуры,  сем’і Якаўлевых, Брыштэн, Барысюк і Леванюк.  Але пачатак усяму – каханне, вялікае, светлае, чыстае, калі “я” + “ты” аднойчы вырасце ў “мы”, а потым  гэтае “мы” разбавіцца шматлікімі дзіцячымі званочкамі-галасамі.

На адным дыханні прайшлі ўсе тры этапы конкурснай праграмы. Лёгкае хваляванне,  калі і прысутнічала сярод сем’яў-удзельнікаў, адразу адыходзіла на другі план, як толькі з залы пачыналі даносіцца апладысменты. Шмат пра што расказаў гасцям і членам журы конкурс візітак: як зараджалася каханне і стваралася сям’я, у чым знаходзіць натхненне маці, якія хатнія абавязкі замацаваны ў сям’і за бацькам, чым захапляюцца дзеці. Не меншы інтарэс выклікаў і творчы конкурс, у якім сем’і паказалі свае артыстычныя, музычныя здольнасці, уменне дэкламаваць вершы. Вялікая сям’я – гэта не значыць, што маці не хапае часу паіграць на скрыпцы ці бацьку – на гітары…  І такіх схаваных талентаў, якімі падзяліліся дарослыя ўдзельнікі, у іх выявілася шмат. А што датычыць дзяцей,  заўважу, якую вялікую ролю надаюць бацькі развіццю іх творчых здольнасцяў.  Заключнай часткай конкурснай праграмы стала выкананне заданняў на спрытнасць і кемлівасць, з якімі сем’і таксама справіліся на выдатна.

Выступленне ўдзельнікаў творчых калектываў Кобрынскага Палаца культуры арганічна  ўпісалася ў агульную праграму і дапамагло зняць напружанасць  канкурсантаў  у чаканні вынікаў. Першае месца было прысуджана сям’і Алега і Маргарыты Якаўлевых, якая пакарыла ўсіх сваёй шчырасцю, адкрытасцю і непасрэднасцю. Другую прыступку  аддалі сям’і Васіля і Валянціны Брыштэн, якая, дарэчы, другі год запар прымае ўдзел у конкурсе, дыплом трэцяй ступені ў сям’і Алега і Надзеі Барысюк. Пераможцы і удзельнікі атрымалі прызы ад шматлікіх спонсараў, сярод якіх СТАА “ВП Палессе”,  Кобрынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, прафсаюзныя аб’яднанні прадпрыемстваў і арганізацый Кобрына.

Віншуючы сем’і з узнагародамі, намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык заўважыў, што усіх, хто ў гэты дзень падняўся на сцэну Палаца культуры, можна назваць пераможцамі: іх перамога ў сямейнай еднасці, а гэта і  ёсць  найвялікшае шчасце.

Пераможцы  конкурсу Алег і Маргарыта Якаўлевы з дзецьмі Ілінай, Захарам, Веранікай, Міхеем і Рымай не хавалі сваіх пачуццяў.  Некалькі гадоў назад сям’я ў пошуках паляпшэння жыллёвых умоў пераехала з Магілёва на Кобрыншчыну, у аг. Імяніны, дзе яны купілі дом. Як заўважыла Маргарыта,  яна, як і муж, ні разу не пашкадавала, што менавіта так склаўся лёс. Старэйшыя дзеці вучацца ў мясцовай школе, сама  Маргарыта  мае дыплом тэхнолага грамадскага харчавання, але пакуль што яго могуць ацаніць толькі пяцёра пар яскравых вачанят за дружным сямейным сталом і муж, які працуе слесарам у КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”.

— Што самае галоўнае ў сям’і і ў выхаванні дзяцей?  Безумоўна, любоў і павага, а яшчэ ўменне правільна расставіць прыярытэты. Я ніколі не даю сваім дзецям загадаў. Фраза “Мне было б вельмі прыемна, калі б ты, Вераніка ці Захар…” уздзейнічае лепшым чынам, бо хто ж з дзяцей не хоча парадаваць сваіх бацькоў?!

Наши контакты

Юридический адрес:

225306 Брестская обл., г. Кобрин, ул. Ленина, д.4

Тел. Факс  (8 016 42)  3 63 18

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

3 69 94 – директор Кирилюк Валентина Николаевна

3 48 64 - зам директора  Заяц Галина Васильевна

3 69 95 – вахта, касса.

 

­Свяжитесь с нами