«Кобринский район – территория здоровья»

Гэтыя цудоўныя імгнення паэзіі

 

Пад такой цёплай назвай у Кобрынскім Палацы культуры прайшла цікавая імпрэза, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. 

Страшакласнікі першай, трэцяй, восьмай і Пескаўскай школ сутсрэліся з мясцовымі паэтамі, удзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел”. Ім пашчасціла пранікнуцца родным словам, “пражыць” паэзію разам з літаратарамі нашай малой раздімы: Наталляй Кандрашук, Людмілай Ярмалюк, Наталляй Сацутай, Людмілай Лазюк, Галінай Бахаўскай. Лейтматывам мерапрыемства сталі ўспаміны пра святкавання Дня беларускага пісьменства ў Ганцэвічах, на якім амаль ўсе паэты выступалі на літаратурнай пляцоўцы. Адкрыццём для многіх стала выступленне члена Мі жнароднага саюза пісьменнікаў “Новы сучаснік” Наталлі Кандрашук і яе аповед пра сустрэчу с двума нобелеўскімі лаурэатамі па літаратуры – швецкім паэтам Тумасам Транстромерам і беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч. Музычны падарунак ад кіраўніка студыі эстрадных спеваў Крысціны Харошка удала аздобіў літаратурную імпрэзу.

Яшчэ адна сутрэча з ўдзельніцай народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” адбылася ў Гарадзецкай сярэдняй школе. Шмат твораў Людмілы Ярмалюк, напісаныя на “жывым” матэрыяле, выклікалі інтэрэс ў юнай аудыторыі.

Пасля гэтых творчых сустрэч ў сэрдцах кожнага застаўся ўтульны і цёплы праменчык нечага роднага і неад’емнага для ўсіх беларусаў.