«Кобринский район – территория здоровья»

Да 500-годдзя кнігадрукавання.

 

Кобрынскі Палац культуры да Дня ведаў падрыхтаваў шэраг цікавых мерапрыемстваў: гісторыка літаратурнае падарожжа “Шляхамі Францыска Скарыны: 500 год кнігадрукавання”, “Ф. Скарына – чалавек-легенда”, “Імя, славутае ў вяках”, выставу кніг, выдадзенных кобрынскімі паэтамі.
Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел”. Каля 600 школьнікаў з розных школ горада і раёна ў Дзень ведаў змаглі апынуцца ў далёкай мінуўшчыне, перанесліся ў 1517 год у Прагу, дзе намаганнямі гуманіста і асветніка Францыска Скарыны на свет з’явіліся друкаваная Біблія на старажытнай беларускай мове.
Было цікава даведацца пра рукапісныя кнігі, пра тэхналогію першых друкарскіх станкоў і распаўсюджвання кніг на беларускіх землях. Кіраўнік аб’яднання “Белы бусел” Людміла Лазюк пазнаёміла школьнікаў з дзейнасцю клуба, прэзентавала кнігі, якія выдадзены кобрынскімі паэтамі.. прагучалі вершы Валянціны Клачковіч, Галіны Балахоўскай, Валянціны Літошык у выкананні аўтараў.
Апладысментамі сустрэлі гледачы аўтарскую песню вядучай Вікторыі Лукашук і песню “Янка Купала” у выкананні Арцёма Хацімкі. Напрыканцы мерапрыемства арганізатары прапанавалі інтэлектуальны марафон.
Такі незвычайны падыход да першага ўрока дапамог дзецям паглыбіць веды аб прадстаўніках старажынтага беларускага пісьменства і адчуць сябе нашчадкамі вялікай спадчыны.