«Кобринский район – территория здоровья»

Тыдзень роднай мовы

 У рамках правядзення тыдня роднай мовы ўдзельнікі ўзорнай тэатральнай студыі “ Рытм”  прадставілі  ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў: Іван Мележ “ Людзі на балоце”,  Янка Купала “ Паўлінка” , Іван Шамякін “ Трывожнае шчасце”.

На працягу гадзіны перад гледачом прайшлі:  гісторыя кахання па твору Шамякина, вяселая вечарына ў Паўлінкі з панам Адольфам Быкоўскім , і замалеўкі  жыцця людзей з сельскай мясцовасці. Зачараванне жыцця моладзі ў тыя далёкія часы нібы прайшлі скрозь гледача і пакінулі прыемныя ўражанні.