«Кобринский район – территория здоровья»

узорная цыркавая студыя «SUN RAY» атрымала Дыпломы I ступені на рэгіянальным конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» у Пружанах

25 чэрвеня на плошчы каля Пружанскага гародскога Палаца культуры адбылося адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца», арганізатарамі якога выступілі аддзел культуры Пружанскага райвыканкама, раённая цэнтралізаваная клубная сістэма і гарадскі Палац культуры. У конкурсе прынялі ўдзел танцавальныя калектывы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якія змагаліся за ўзнагароды ў наступных намінацыях: народны і эстрадны танец, сучасная харэаграфія, сольныя танцы і танцавальныя дуэты. Ацэньвала выступленні кампетэнтнае журы на чале са старшынёй – Канстанцінам Панімашам, начальнікам аддзела культуры Пружанскага райвыканкама.

Гледачы ўбачылі шмат танцавальных нумароў, яркіх харэаграфічных кампазіцый, цікавых па выкананні, стылю, тэме і касцюму.

Лепшымі калектывамі, якія атрымалі Дыпломы I ступені, сталі: узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» (кір. Святлана Салавей) Пружанскага гарадскога Палаца культуры, клуб танцавальнага фітнеса «Нічога лішняга» (кір. Вольга Ілліч) Ліноўскага сельскага Дома культуры, узорная цыркавая студыя «SUN RAY» (старэйшая і малодшая групы) (кір. Алена Хінец) Кобрынскага Палаца культуры, харэаграфічны калектыў сучаснага танца «ELITE» (кір. Лізавета Міласердава) Ваўкавыскага гарадскога Палаца культуры, харэаграфічны калектыў «M&M’s» (у намінацыях «народны танец» і «эстрадны танец») (кір. Алена Калюшык) дзіцячай школы мастацтваў г.Жабінка, узорны тэатр эстрадна-спартыўнага танца «Каскад» (у намінацыях «эстрадны танец», «сучасная харэаграфія») (кір. Зоя Пятроўская) Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку, калектыў сучаснага танца «Stardas» (у намінацыях «эстрадны танец», «сучасная харэаграфія») (кір. Ірына Паўлава) Дома культуры г.Жабінка, клуб «Залаты ўзрост» (кір. Вераніка Махарашвілі) Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры.

Добры выканаўчы ўзровень і цікавыя пастаноўкі прадэманстравалі таксама калектывы, якія атрымалі Дыпломы II ступені: узорны танцавальны калектыў «Усмешка» (кір. Аксана Балюк) Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, ансамбль танца «Лянок» (кір. Наталля Шчарбанева) Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, узорная цыркавая студыя «SUN RAY» (малодшая група) (кір. Алена Хінец) Кобрынскага Палаца культуры, танцавальныя калектывы «Фантазия» і «Непаседы» (кір. Ірына Паўлава) Жабінкаўскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы», студыя сучаснага танца «Розавая пантэра» (г.Пружаны) (кір. Маргарыта Грынева), харэаграфічная студыя «Крок наперад» (кір. Марына Шкадзінская) Цэнтра культуры і вольнага часу г.Бреста.

Удалым атрымаўся дэбют аматарскага аб’яднання «Гармонія» (кір. Кацярына Манцэвіч) Шарашоўскага Цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама выступленні харэаграфічнага дуэта ў складзе Данііла Страбковіча і Рымы Баравіковай студыі «Розавая пантэра» (г.Бяроза) (кір. Маргарыта Грынева), узорнага ансамбля танца «Вяселка» (кір. Людміла Некрашэвіч) Жамчужненскага сельскага Дома культуры, якія былі адзначаны дыпломамі II і III ступеняў.

Станоўчыя эмоцыі і добры настрой усім прысутным таксама падаравала выступленне ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Ваўкавыскія непаседы» (кір. Аляксандр Мельнікаў).

Выдатным працягам конкурснага дня стаў канцэрт салістаў эстрадных студый, вядучых калектываў аматарскай творчасці горада і раёна, дэфіле студыі моды «Таямніца» Калядзіцкага сельскага Дома культуры, танцавальная размінка з клубам аматараў танцавальнага фітнеса «Нічога лішняга» Ліноўскага сельскага Дома культуры.

Адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» – гэта была выдатная магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, пазмагацца за званне лаўрэата, набыць пазітыўны вопыт і шэраг добрых уражанняў.